#twitterday

Існуе шмат святаў, прысвечаных IT. Напрыклад: Дзень тэсцера (9 верасня), Дзень праграміста (256-ы дзень года), Дзень блогера (31 жніўня), Дзень сісадміна (апошняя пятніца ліпеня) і іншыя.

Мы вырашылі пачаць святкаваць #TwitterDay - у сто саракавы дзень года, у знак 140-сімвальнага абмежавання ў твіттэры. Такім чынам, гэта будзе 20 траўня ў звычайны год альбо 19 траўня ў высакосны год.

Тут вы можаце дзяліцца інфармацыяй пра Дзень твіттэра са сваімі сябрамі і падпісчыкам. Альбо проста затвіціць аб гэтым у твіттэр з хэштэгам #twitterday.